АСАБЛІВАСЦІ АрганІзацЫІ АДУКАЦЫЙНАГА прАцЭсУ пры вывучэнні вучэбных прадметаў
«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
1. Вучэбныя праграмы
У 2022/2023 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
|
Беларуская мова |
|||||||||
|
Клас |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
||
|
баз. узр. |
павыш. узр. |
баз. узр. |
павыш. узр. |
||||||
|
Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы |
2017 |
2017 |
2017 |
2018 |
2019 |
2022 |
2020 |
2022 |
2021 |
|
Беларуская літаратура |
|||||||||
|
Клас |
V |
VI |
VII |
VIII |
IX |
X |
XI |
||
|
баз. узр. |
павыш. узр. |
баз. узр. |
павыш. узр. |
||||||
|
Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы |
2017 |
2022 |
2017 |
2018 |
2019 |
2020 |
2020 |
2021 |
2021 |
Вучэбны прадмет «Беларуская мова»
Звяртаем увагу на тое, што згодна з тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі на 2022/2023 навучальны год зменена колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў X–ХI класах на базавым узроўні: у Х класе – ½ гадзіны на тыдзень, 53 гадзіны на год; у ХI класе – 2/1 гадзіна на тыдзень, 53 гадзіны на год. У сувязі з гэтым вучні будуць вучыцца па абноўленых вучэбных праграмах.
У змест вучэбнай праграмы для Х класа (базавы ўзровень) унесены наступныя змены: на вывучэнне тэмы «Арфаграфічныя нормы» адводзіцца 17 гадзін (з іх 3 гадзіны – на пісьмовыя работы), «Лексічныя нормы» – 3 гадзіны, «Словаўтваральныя нормы» – 3 гадзіны (Утварэнне слоў у адпаведнасці са словаўтваральнымі нормамі. Асаблівасці выкарыстання вытворных слоў), «Марфалагічныя нормы» – 17 гадзін (з іх 4 гадзіны – на пісьмовыя работы), рэзервовыя гадзіны – 2. Кантрольны дыктант перанесены ў тэму «Арфаэпічныя нормы».
У змест вучэбнай праграмы для ХI класа (базавы ўзровень) унесены наступныя змены: на вывучэнне тэмы «Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы» адводзіцца 43 гадзіны (з іх 8 гадзін – на пісьмовыя работы), «Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага» – 5 гадзін.
Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»
У праграме для VI класа пераразмеркаваны гадзіны паміж раздзеламі: на 1 гадзіну скарочаны раздзелы «Мастацкае слова: вобразнасць, выразнасць, хараство», «Літаратура як чалавеказнаўства» (кожны), павялічаны на 1 гадзіну раздзелы «Фальклор i літаратура», «Рэзерв вучэбнага часу». Скарэкціравана назва раздзела «Родная зямля. Мой род. Народ». Зняты творы П. Броўкі «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы «Беларусь»), Л. Тарасюк «Імя Айчыны», Л. Случаніна «Рагнеда», С. Тарасава «Ефрасіння Полацкая», М. Сурначова «У стоптаным жыце», А. Вялюгіна «Спелы бор». Замест іх прапанаваны наступныя творы: П. Броўкі «Прысяга сэрцам», А. Казекі «Я – маленькая кропля з крыніцаў святых», М. Танка «Восень», І. Саверчанкі «Векавая мудрасць», П. Броўкі «Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…» (урывак з паэмы «Беларусь»).
Таксама пашыраны спіс твораў для дадатковага чытання. Уключаны наступныя творы: Г. Аўласенкі «Чаму Дукоры такую назву маюць», С. Быкавай «Легенда Заслаўя», К. Хадасевіч-Лісавой «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці».
Усе вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
2. Вучэбныя выданні
У новым навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца вучэбныя выданні, уключаныя ў «Пералік вучэбных выданняў, якія прыгодныя для выкарыстання ў бібліятэчных фондах устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у 2022/2023 навучальным годзе» (зацверджаны 25.03.2022 г.). Гэты дакумент апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (№ 8, 2022), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі вучэбных выданняў.
Электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў, якія будуць выкарыстоўвацца ў 2022/2023 навучальным годзе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by).
Рэкамендацыі па рабоце з вучэбнымі дапаможнікамі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Да 2022/2023 навучальнага года падрыхтаваны новы вучэбна-метадычны дапаможнік:
Праскаловіч, В. У. і інш. Беларуская літаратура ў 9 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання / В. У. Праскаловіч, М. В. Жуковіч, Г. С. Гарадко / пад рэд. В. У. Праскаловіч – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2022.
Дапаможнік цалкам адпавядае структуры і зместу вучэбнай праграмы і вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 9 класа. Вучэбнае выданне дапаможа настаўніку паспяхова рэалізаваць асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы, актывізаваць самастойную працу вучняў, фарміраваць прадметныя, метапрадметныя, асобасныя кампетэнцыі вучняў.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» да 2022/2023 навучальнага года размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
3. Арганізацыя адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні
На ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучэбныя прадметы «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» могуць вывучацца на павышаным узроўні ў VIII і IX класах у аб’ёме не больш за 2 дадатковыя вучэбныя гадзіны на тыдзень.
Рэкамендацыі па арганізацыі вывучэння беларускай мовы і літаратуры на павышаным узроўні размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Пры вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў X і XІ класах на павышаным узроўні выкарыстоўваюцца электронныя дадаткі для павышанага ўзроўню: «Беларуская мова. 10 клас», «Беларуская літаратура. 10 клас», «Беларуская мова. 11 клас», «Беларуская літаратура. 11 клас», размешчаныя на рэсурсе (profil.adu.by), якія ўключаюць вучэбны матэрыял базавага і павышанага ўзроўняў. Адначасова могуць выкарыстоўвацца друкаваныя выданні вучэбных дапаможнікаў, якія прадугледжаны для вывучэння беларускай мовы і беларускай літаратуры на базавым узроўні.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу на павышаным узроўні ў X–XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з выкарыстаннем новых вучэбных дапаможнікаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
4. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Звяртаем увагу на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу неабходна кіравацца патрабаваннямі вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», на аснове якіх настаўнік складае каляндарна-тэматычнае планаванне, распрацоўвае планы-канспекты вучэбных заняткаў з улікам рэальных умоў навучання і выхавання ў канкрэтным класе. Любое вучэбна-метадычнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца настаўнікам, павінна быць накіравана на дасягненне адукацыйных вынікаў, зафіксаваных у вучэбных праграмах.
У вучэбнай праграме змяшчаюцца пералік тэрмінаў і паняццяў, якія неабходна абавязкова засвоіць, спісы літаратурных твораў (вершаў або празаічных урыўкаў з мастацкіх тэкстаў) для завучвання на памяць, а таксама патрабаванні да адукацыйных вынікаў вучняў. Не дапускаецца прад’яўленне вучням патрабаванняў, якія не прадугледжаны вучэбнымі праграмамі.
Рэкамендуецца сістэматычна арганізоўваць навучанне падрабязнаму пераказу і выкананню тэставых работ на працягу ўсяго навучальнага года, а таксама выкарыстоўваць з гэтай мэтай рэзервовыя гадзіны, выдзеленыя ў кожным класе.
Метадычныя рэкамендацыі па складанні і ацэньванні тэставых работ і спасылка на адкрыты банк тэставых матэрыялаў па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Метадычныя рэкамендацыі.
Метадычныя рэкамендацыі па напісанні падрабязнага (навучальнага, кантрольнага) пераказу па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Метадычныя рэкамендацыі.
Звяртаем увагу, што навучальныя работы могуць займаць як частку ўрока, так і цэлы ўрок, што неабходна ўлічваць пры распрацоўцы каляндарна-тэматычнага планавання.
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў
У 2022/2023 навучальным годзе неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага.
Вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» прадугледжана дасягненне вучнямі наступных асобасных адукацыйных вынікаў: валоданне беларускай мовай як сродкам пазнання свету, далучэння да культуры як сістэмы каштоўнасцей і нормаў паводзін; валоданне пачуццём патрыятызму, гамадзянскасці, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў полікультурным соцыуме; дэманстрацыя ўстойлівай цікавасці да самастойнай дзейнасці, самапазнання, самаразвіцця; здольнасць да супрацоўніцтва і камунікацыі ў розных сітуацыях і ўмовах маўленчых зносін. Пры пастаноўцы выхаваўчых задач урока варта арыентавацца на названыя асобасныя адукацыйныя вынікі.
У змесце вучэбнага прадмета «Беларуская мова» ў найбольшай ступені на дасягненне асобасных адукацыйных вынікаў арыентаваны наступныя тэмы («Мова – найважнейшы сродак зносін», 5 клас; «Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа», 6 клас; «Валоданне літаратурнай мовай – асноўны паказчык культуры чалавека», 7 клас; «Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры», 8 клас і інш.), а таксама раздзелы «Маўленне», «Тэкст», «Стылі маўлення», «Культура вуснага і пісьмовага маўлення».
Патрыятычнае выхаванне на ўроках беларускай мовы рэалізуецца праз прывіццё любові і павагі, свядомага стаўлення да мовы як духоўнай каштоўнасці, сродку зносін і атрымання ведаў у розных сферах чалавечай дзейнасці. Асаблівай увагі патрабуе асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці, фарміраванне ўсвядомленага ўспрымання вучнямі беларускай літаратурнай мовы як сродку замацавання традыцый, маральных ідэалаў грамадства; фарміраванне ў вучняў пачуцця прыгажосці, мілагучнасці, выразнасці, эстэтычнай вартасці беларускай мовы.
Багатым выхаваўчым патэнцыялам валодаюць культуразнаўчыя тэксты, якія выкарыстоўваюцца на ўроках мовы ў якасці дыдактычнага матэрыялу. Падчас працы з такімі тэкстамі мэтазгодна праз каментарый або аналіз зместу звяртаць увагу вучняў на факты духоўнай і матэрыяльнай культуры беларускага народа: традыцыі, мараль, побыт, жыццёвую філасофію, каштоўнасці, нацыянальныя сімвалы і інш. Асаблівую ўвагу варта засяродзіць на знакавых падзеях гісторыі Беларусі, якія сведчаць пра гераічнае мінулае краіны, пра подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны і інш.
Пры падборы дыдактычнага матэрыялу да вучэбных заняткаў рэкамендуецца аддаваць перавагу такім практыкаванням і заданням, якія сваім зместам выхоўваюць у вучняў любоў і павагу да мовы, Радзімы, яе прыроды; спрыяюць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага народа.
З мэтай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета рэкамендуецца выкарыстоўваць актыўныя метады і формы навучання (арганізацыя гутарак, публічных выступленняў, дыскусій, дыспутаў па праблемных пытаннях, сітуацыях, падрыхтоўка дакладаў, паведамленняў, стварэнне тэкстаў пэўнага стылю і жанру, тэкстаў на адну тэму ў розных стылях маўлення, напісанне работ даследчага характару і інш.). Варта выкарыстоўваць міжпрадметныя сувязі беларускай мовы з літаратурай і іншымі вучэбнымі прадметамі, акцэнтаваць увагу на ідэях, якія фарміруюць патрыятызм і грамадзянскасць.
Вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» прадугледжана дасягненне вучнямі наступных асобасных адукацыйных вынікаў: сфарміраванасць маральных каштоўнасных арыентацый, цэласнай сістэмы поглядаў на свет; усведамленне сябе грамадзянінам беларускай дзяржавы, сваёй этнічнай прыналежнасці; праяўленне павагі да нацыянальнай культурнай спадчыны; усведамленне значнасці сацыяльна адказных паводзін; праяўленне міжэтнічнай і міжкультурнай талерантнасці; гатоўнасць і здольнасць да ўзаемаразумення, дыялогу і супрацоўніцтва; паважлівае стаўленне да чужога меркавання; здольнасць да эстэтычнага ўспрымання навакольнага свету; дэманстрацыя ўстойлівай цікавасці да самастойнай дзейнасці, самаразвіцця, самапазнання; праяўленне эмацыянальнай сталасці, гатоўнасць да выбару адукацыйнай траекторыі ў адпаведнасці з уласнымі магчымасцямі, здольнасцямі і інтарэсамі.
Пры фармулёўцы выхаваўчых задач урока неабходна арыентавацца на названыя асобасныя адукацыйныя вынікі. Важным сродкам дасягнення вучнямі асобасных вынікаў з’яўляецца разуменне імі каштоўнасных арыенціраў пісьменнікаў і літаратурных герояў.
Прыярытэтнай задачай урокаў беларускай літаратуры з’яўляецца фарміраванне ў вучняў патрыятычных каштоўнасных арыентацый, павагі да гістарычнага мінулага. Важная роля ў яе вырашэнні адводзіцца літаратурнай адукацыі ў сувязі з бясспрэчнымі выхаваўчымі магчымасцямі мастацкай літаратуры. Асаблівую ўвагу неабходна надаваць творам патрыятычнага і грамадзянскага зместу. Перш за ўсё гэта творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Подзвіг нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, усё ім перажытае і здзейсненае, бязмежная мужнасць, патрыятычная самаахвярнасць, уменне перамагаць – гэта маральны капітал, з якога новыя пакаленні чэрпаюць духоўную сілу.
У гэтым кантэксце неабходна актыўна выкарыстоўваць на ўроках экранізацю мастацкіх твораў, якія выклікаюць асаблівы эмацыянальны водгук у вучняў, параўнальнае вывучэнне твораў патрыятычнага зместу беларускай і рускай літаратур.
З пазіцый сённяшняга дня важна звяртаць увагу на такія найбольш істотныя вузлавыя праблемы, як чалавек і вайна, гераічнае і патрыятычнае, трагічнае, тып героя і характар канфлікту. Знаёмства з творамі пра Вялікую Айчынную вайну дапамагае вучням атрымаць больш шырокае ўяўленне пра падзеі таго часу, пра чалавека на вайне, усвядоміць вайну як агульнанацыянальнае бедства, наступствы якога адчуваюцца і зараз. Неабходна звяртаць увагу на характэрную асаблівасць такой літаратуры: аўтары не імкнуцца да апавядальнасці, а праяўляюць павышаную ўвагу да жыцця звычайнага чалавека, яго ўнутранага свету, а чытач успрымае падзеі вайны праз прызму думак і пачуццяў пэўнага героя. Творы пра Вялікую Айчынную вайну незалежна ад родавай і жанравай прыналежнасці, ад мовы напісання і часу стварэння распавядаюць пра адно і тое ж: пра самааддачу, пра фізічны і душэўны боль, пра любоў да роднай зямлі і магчымасць ахвяраваць дзеля яе.
Пры вывучэнні мастацкіх твораў, у якіх расказваецца пра пакуты людзей на вайне («Васількі» Міхася Лынькова, «Над спаленай вёскай…» Аркадзя Куляшова, «Незагойная рана» Васіля Быкава, «Пошукі будучыні» Кузьмы Чорнага), а таксама пры правядзенні пазакласнай работы па вучэбным прадмеце неабходна звяртаць увагу на праблему генацыду беларускага народа з апорай на гісторыі ўласных сем’яў вучняў, дакументальныя факты (напрыклад, інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, размешчаныя на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Метадычныя рэкамендацыі). Важна, каб у працэсе такой работы маладое пакаленне беларусаў разумела неабходнасць захавання памяці пра ахвяр генацыду, а таксама беражлівых адносін да гістарычнага мінулага. Пры гэтым трэба ўлічваць узроставыя і індывідуальныя асаблівасці вучняў.
На ўроках беларускай літаратуры рэкамендуецца:
пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў акцэнтаваць увагу на тых момантах, якія дэманструюць вучням узор паводзін Чалавека і Грамадзяніна;
пры аналізе літаратурнага твора звяртаць увагу вучняў на словы і ўчынкі літаратурных герояў, якія ілюструюць гуманныя адносіны да навакольнага свету (беражлівыя адносіны да прыроды, культурнай спадчыны краіны); прававую і маральную культуру (выкананне законаў і захаванне маральных нормаў, усведамленне агульначалавечых каштоўнасцей); грамадзянска-патрыятычную пазіцыю (паважлівыя адносіны да гісторыі і культуры сваёй краіны, жаданне прынесці ёй карысць); паважлівыя адносіны да працы, імкненне павышаць свой узровень адукацыі і г. д.
Пры вывучэнні літаратурных твораў рэкамендуецца ўключаць вучняў у розныя віды дзейнасці, прапаноўваць ім разнастайныя заданні, накіраваныя на аналіз жыццёвых сітуацый, у якіх апынуліся літаратурныя героі, і прынятых імі рашэнняў. Важна, каб пры гэтым вучні давалі маральна-этычную ацэнку ўчынкам і падзеям, усведамлялі і прымалі (або не прымалі) духоўна-маральныя ідэалы герояў; знаходзілі ў мастацкіх творах арыенціры для ўласных паводзін у розных жыццёвых абставінах.
Для рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета ў працэсе работы з мастацкім творам прапануецца выкарыстоўваць наступныя заданні:
заданні, арыентаваныя на практычную дзейнасць і сувязь са штодзённым жыццём (параўнальны аналіз пейзажных карцін у мастацкім творы і навакольнай прыроды; ліст ветэрану, заснаваны на ўражанні аб вывучаным творы пра Вялікую Айчынную вайну; дыспут пра маральны выбар герояў твораў; стварэнне інтэрнэт-старонак, прысвечаных памятным падзеям, апісаным у літаратурных творах);
заданні, якія дазваляюць звязаць вывучаемы матэрыял з асабістым сацыяльным вопытам і ўяўленнямі пра паводзіны людзей у грамадстве (інсцэніраванне фрагментаў мастацкіх твораў з наступным абмеркаваннем; стварэнне альтэрнатыўных сюжэтных ліній, фіналаў твораў з улікам змен у характары герояў, іх учынках; літаратурныя віктарыны, эстафеты, конкурсы; падрыхтоўка літаратурнай экскурсіі);
заданні, накіраваныя на выяўленне асобасных адносін вучняў да мастацкага твора, яго герояў (маляванне героя, падбор ілюстрацый, стварэнне вокладкі для кнігі, дзённікавых запісаў героя, падрыхтоўка эмацыянальнай партытуры настрою героя, складанне дыягнастычнай карты паводзін героя і інш.).
На ўроках беларускай літаратуры асаблівую ўвагу неабходна надаваць развіццю культуры маўлення вучняў, уменню карэктна адносіцца да іншых меркаванняў, праяўляць паважлівыя адносіны да суразмоўцаў.
Неабходна ўлічваць, што асноватворным падмуркам любога ўрока літаратуры з’яўляецца непасрэдная праца з тэкстам мастацкага твора, які становіцца адпраўным пунктам у працэсе бесперапыннага выхавання.
Улічваючы вялікі выхаваўчы патэнцыял экскурсій, значную колькасць экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў мясцовага значэння, лічым неабходным актывізаваць выкарыстанне такой формы работы.
З гэтай мэтай распрацаваны Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні экскурсій для вучняў Х–ХІ класаў ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках вывучэння вучэбных прадметаў, прадугледжаных тыпавымі вучэбнымі планамі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама дадатак з пералікам турыстычных аб’ектаў, якія рэкамендуецца наведаць пры вывучэнні асобных тэм па беларускай літаратуры ў Х–ХІ класах. Гэтыя дакументы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Метадычныя рэкамендацыі.
Пералік экскурсійных аб’ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендаваных для наведвання навучэнцамі ў рамках правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў з улікам зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Арганізацыя выхавання.
Абавязковай умовай рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу экскурсій з’яўляецца выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вынікаў азнаямлення вучняў з экскурсійнымі аб’ектамі. З гэтай мэтай у пераліку аб’ектаў пазначаны раздзелы (тэмы) вучэбнай праграмы, у рамках вывучэння якіх неабходна прапаноўваць вучням заданні з апорай на веды, уражанні, уяўленні, набытыя падчас экскурсій.
На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Абноўленыя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў
Парадак правядзення бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыі і нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах пры правядзенні бягучай, прамежкавай атэстацыі вызначаюцца Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры асваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі.
З 2022/2023 вучэбнага года ўводзяцца ў дзеянне абноўленыя нормы ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, у адпаведнасці з якімі разам з прадметнымі адукацыйнымі вынікамі будуць ацэньвацца зафіксаваныя ў адукацыйных стандартах (2018 г.) і вучэбных праграмах метапрадметныя адукацыйныя вынікі.
Пры ацэнцы вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў трэба прымаць пад увагу тое, што ў межах кожнага ўзроўню вучэбнай дзейнасці розніца паміж ніжэйшым і вышэйшым баламі звязана, з аднаго боку, з паўнатой прад'яўленага вучнем выніку , з другога – са ступенню самастойнасці яго дасягнення. Напрыклад, балы «1», «3», «5», «7», «9» выстаўляюцца, калі адпаведныя адукацыйныя вынікі вучань дэманструе не ў поўным аб'ёме і/або з дапамогай настаўніка, а балы «2», «4», «6», «8», «10» – за тыя ж вынікі, прадэманстраваныя самастойна і ў поўным аб'ёме.
Адзнакі «1» і «2» балы з'яўляюцца нездавальняючымі, а адзнакі ад «3» да «10» балаў – станоўчымі.
Звяртаем увагу, што ў Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, унесены змены:
у X і XI класах (базавы ўзровень) у якасці кантрольных вызначаны наступныя віды пісьмовых работ: дыктант – 1, пераказ – 2, тэставая работа – 2 (Дадатак 4);
у IX, X–XI класах (базавы і павышаны ўзроўні) адкарэкціраваны аб’ём сачыненняў (Дадатак 5).
Нагадваем, што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца I чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, які рэкамендаваны для папярэдняга класа.
У першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.
У V–VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры маюць навучальны характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца па меркаванні настаўніка толькі па літаратуры і мае стымулюючы характар. Кантрольныя сачыненні па літаратуры пішуцца ў IX–XI (XII) класах.
Адзнакі за сачыненне па беларускай літаратуры ў IX–XI (XII) класах выстаўляюцца па літаратуры і па мове (першая адзнака – па літаратуры, другая – па мове).
Для завучвання на памяць настаўнік прапануе толькі тыя вершы ці празаічныя ўрыўкі з мастацкіх тэкстаў, якія вызначаны вучэбнай праграмай па беларускай літаратуры.
Тэматычны кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай літаратуры ажыццяўляецца ў вуснай ці пісьмовай форме або ў іх спалучэнні. Ацэнкай вусных адказаў і пісьмовых работ неабходна заахвочваць глыбокае, індывідуальна-асобаснае ўспрыманне літаратуры як мастацтва слова.
Аб’ём і змест дамашняга задання настаўнік вызначае дыферэнцыравана, зыходзячы з канкрэтных мэт навучання і індывідуальных магчымасцей вучняў.
Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў прапануецца выкарыстоўваць вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пералік вучэбна-метадычных комплексаў для факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» і вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова, Беларуская літаратура.
Вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V–ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.
5. Выпускны экзамен
Выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу.
Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме цэнтралізаванага экзамену (далей – ЦЭ) у адзіныя тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам адукацыі.
Парадак арганізацыі і правядзення ЦЭ, парадак узаемадзеяння і функцыі юрыдычных асоб, правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічаюць у ЦЭ, парадак праверкі і ацэньвання экзаменацыйных работ рэгламентуюцца Інструкцыяй па арганізацыі і правядзенні цэнтралізаванага экзамену, зацверджанай Міністэрствам адукацыі.
Рэкамендацыі па падрыхтоўцы вучняў да гэтых форм выпускных экзаменаў на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы / Беларуская мова.
6. Дадатковыя рэсурсы
Карысную інфармацыю пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў можна знайсці на наступных інтэрнэт-рэсурсах:
http://edu.gov.by – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
https://adu.by – нацыянальны адукацыйны партал;
http://www.belarus.by/ru/travel/heritage – афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь;
https://www.belstat.gov.by – афіцыйны сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
https://www.nlb.by – Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
http://www.kupalauski.by – Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы;
http://bellit.museum.by/be – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры;
http://bagdanovich.museum.by – Літаратурны музей Максіма Багдановіча;
http://www.yakubkolas.by – Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа;
http://www.kupala-museum.by – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы;
https://zviazda.by – рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом „Звязда“».
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу можна выкарыстоўваць адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (https://eior.by). Яго прызначэнне – падтрымка навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, а таксама навучэнцаў, якія па ўважлівых прычынах часова не могуць наведваць установу адукацыі.
Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуецца звярнуць увагу на каляндар юбілейных дат і каляндар міжнародных і дзяржаўных свят, якія будуць адзначацца ў 2022/2023 навучальным годзе.
Каляндар юбілейных дат
|
кастрычнік: |
90-годдзе з дня нараджэння Івана Пташнікава |
|
85-годдзе з дня нараджэння Мікалая Чаргінца |
|
|
лістапад: |
140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа |
|
135-годдзе з дня нараджэння Цішкі Гартнага |
|
|
снежань: |
100-годдзе з дня нараджэння Алены Васілевіч |
|
75-годдзе з дня нараджэння Алеся Разанава |
|
|
студзень: |
75-годдзе з дня нараджэння Навума Гальпяровіча |
|
люты: |
130-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага |
|
215-годдзе з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча |
|
|
сакавік: |
105-годдзе з дня нараджэння Алеся Бачылы |
|
75-годдзе з дня нараджэння Генадзя Пашкова |
|
|
70-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Бутрамеева |
|
|
красавік: |
80-годдзе з дня нараджэння Мар’яна Дуксы |
|
май |
140-годдзе з дня нараджэння Янкі Маўра |
|
85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Карызны |
Каляндар міжнародных і дзяржаўных свят
|
4 верасня |
– |
Дзень беларускага пісьменства |
|
21 лютага |
– |
Міжнародны дзень роднай мовы |
|
3 сакавіка |
– |
Сусветны дзень пісьменніка |
|
21 сакавіка |
– |
Сусветны дзень паэзіі |
|
27 сакавіка |
– |
Сусветны дзень тэатра |
|
2 красавіка |
– |
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі |
|
15 красавіка |
Міжнародны дзень культуры |
|
|
18 мая |
– |
Сусветны дзень музеяў |
|
25 мая |
– |
Дзень філолага |
7. Арганізацыя метадычнай работы
Для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў 2022/2023 навучальным годзе прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў».
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе:
<pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах: асноўныя палажэнні, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе;</pre> <pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> электронныя дадаткі да вучэбных дапаможнікаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», размешчаныя на інтэрнэт-рэсурсе «Профільнае навучанне» (http://profil.adu.by): мэтавае прызначэнне, магчымасці выкарыстання пры вывучэнні адпаведных вучэбных прадметаў у Х і ХІ класах на павышаным узроўні.</pre> <pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> 2. Арганізацыя і правядзенне выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.</pre> <pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> 3. Падрыхтоўка вучняў да цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.</pre> <pre style="text-align:justify; text-indent:35.45pt"> 4. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2021/2022 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2022/2023 навучальным годзе.</pre>На працягу навучальнага года на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб'яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець тэарэтычныя аспекты фарміравання асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў, пытанні методыкі выкладання вучэбных прадметаў у кантэксце разглядаемай тэмы з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў рэгіёна:
інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка-філолага як сродак фарміравання маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў;
прафесійная кампетэнтнасць настаўніка беларускай мовы і літаратуры як аснова для развіцця інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай сферы асобы вучня сродкамі мовы і літаратуры;
фарміраванне ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест вучэбнага матэрыялу па беларускай мове і літаратуры;
выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій і методык, заснаваных на дыялогу і супрацоўніцтве, як сродку развіцця асобасных і метапрадметных кампетэнцый вучняў (інтэрактыўныя тэхналогіі, гульнявая тэхналогія, тэхналогія арганізацыі групавой работы, праектная дзейнасць і інш.);
вучэбна-метадычны комплекс па беларускай мове і літаратуры як сродак фарміравання асобасных і прадметных кампетэнцый вучняў;
выкарыстанне ў адукацыйным працэсе дыдактычных матэрыялаў па беларускай мове і літаратуры практыка-арыентаванага характару для фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў, развіцця іх чытацкай пісьменнасці, рэалізацыі міжпрадметных сувязей, выхаваўчага патэнцыялу зместу вучэбных заняткаў;
выпускны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і цэнтралізаваны экзамен па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі як паказчык сфарміраванасці прадметных кампетэнцый вучняў;
візуалізацыя вучэбнай інфармацыі па беларускай мове і літаратуры як эфектыўны сродак фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;
праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў.
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў 2022/2023 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (www.academy.edu.by).